18-гадовы гродзенскі футбаліст Максім Мякіш падпісаў двухгадовы кантракт з партугальскім клубам «Лейрыя» (Д3). Пра гэта футбаліст паведаміў у сваім Instagram.

Максім Мякіш — выхаванец гродзенскага «Нёмана» і ў мінулым сезоне дэбютаваў у асноўным складзе «жоўта-зялёных», двойчы выйшаўшы на замену. Футбаліст на пастаяннай аснове прадстаўляе i юнацкую зборную Беларусі. У сакавіку 2018 года ў гродзенца скончыўся кантракт з «Нёманам» і падаўжаць ён яго не стаў.

У інтэрв'ю «Прэсболу» Мякіш распавёў, чаму вырашыў так зрабiць:

— Палічыў, што ў Еўропе ў мяне таксама будуць добрыя перспектывы, а праявіць сябе на больш высокім узроўні хочацца заўсёды. Ды і тыя ж скаўты надаюць пільную ўвагу партугальскаму чэмпіянату. Вось і вырашыў: лепш рызыкнуць — і паспрабаваць, чым не рызыкнуць — і потым шкадаваць.

«Я рады далучыцца да вялікага клубу «Лейрыя», — напісаў Мякіш.

https://www.instagram.com/p/BhpIHD7hzZf/?taken-by=mmyakish