Адным з першых у Беларусі адкрыў сезон гарадскі парк забаў у Гродне — ён працуе з 13 красавіка. Адміністрацыя парку сёлета прапануе гродзенцам не толькі атракцыёны, але і розныя квэсты, робастанціі, лекцыі, конкурсы, фітнес і іншае.
«Мы атрымалі дазвол i першымі ў Беларусі адкрыліся. Наш дэвіз на сезон — „Карыснае лета ў парку“. Мы прадумалі ўжо як мінімум 70 розных мерапрыемстваў на год», — распавёў адміністратар парку Павел Кавалевіч.
У гэтым сезоне парк парадуе наведвальнікаў новым атракцыёнам — вясельнай каруселлю. Такі атракцыён ужо быў у Гродне ў савецкі час. Цяпер карусель вярнулася ў абноўленым выглядзе. Атракцыён гэта платформа з фігурамi, якая круціцца пад музыку.
Цэны на атракцыёны ў новым сезоне сталі ніжэй: ад 1 да 4 рублёў.
Час працы парку ў буднія дні з 11.00 да 21.00. У выходныя і святочныя дні парк адкрываецца ў 10.00.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…