Пра свабоду слова для «сваіх» і «чужых» і тое, ці з’яўляецца яна безумоўнай каштоўнасцю HrodnaMediaRoom прапануе паразмаўляць на сустрэчы з беларускім журналістам Віталём Цыганковым.

Падчас размовы госць раскажа, дзе грань паміж свабодай выказвання, прапагандай і абаронай нацыянальных інтарэсаў і ці можна апраўдаць вайну ў інтэрнэце, калі на кану — незалежнасць краіны.

Віталь Цыганкоў нарадзіўся ў 1969 годзе, скончыў журфак БДУ. Працаваў у «Знамени Юности», «Звяздзе», газеце «Свабода», карэспандэнтам «Associated Press», «Независимой газеты», «Джы-джы прэс». Быў адным з заснавальнікаў БелаПАНа. Ад 1994 года працуе на «Радыё Свабода».

Сустрэча пройдзе 19 красавіка ў «Цэнтры гарадскога жыцця» (Савецкая, 3), пачатак у 18.30.

Уваход вольны!

Свабода слова для "сваіх" і "чужых": у Гродне выступіць вядомы журналіст Віталь Цыганкоў