Інфармацыя пра тое, што ў ваколіцах Новага свету плануецца знос «непрывабных» дамоў, усхвалявала некаторых гродзенцаў, у тым ліку краязнаўцаў. У гарвыканкаме распавялі Hrodna.life, што каштоўныя пабудовы ў гістарычнай частцы горада зносіць ніхто пакуль не збіраецца.
«Пад знос ідуць тыя пабудовы, якія ўяўляюць пагрозу для насельніцтва. Гэта аварыйныя і пустуючыя дамы, — распавядае намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Жук. — У цэнтры горада такіх пабудоў яшчэ хапае. Што тычыцца Новага свету, а менавіта вуліцы Міцкевіча, то там збіраемся знесці толькі адзін дом № 13, у якім ужо некалькі гадоў не жывуць людзі. Усе астатнія пабудовы мы не чапаем».
У гарвыканкаме далі зразумець, што на аднаўленне драўляных дамоў у раёне Новага свету і іншых месцах горада проста няма сродкаў. А ў некаторых пабудовах наогул і няма чаго аднаўляць. Нават некаторыя жыхары такіх дамоў аддаюць ужо перавагу кватэрам у новабудоўлях і гатовыя хутчэй пераехаць.
«Што рабіць з пустымі драўлянымі пабудовамі? Практыка паказвае, што інвестарам, якія прыходзяць у горад, не патрэбныя такія дамы. Ім танней і выгадней знесці іх і пабудаваць новыя. І пры распрацоўцы праектаў новых будынкаў улічыць архітэктуру старой пабудовы і забудову вуліцы», — дадаў Андрэй Жук.
[irp posts="26 843″ name="Шляхам драўлянага Гродна: канструктывізм, мадэрн і проста атмасферныя хаткі, якія ты мусіш пабачыць"]
Да канца месяца будаўнікі павінны знесці аварыйныя пабудовы на вуліцах Перамогі, Леванабярэжнай, Зярнова, Дзяржынскага і Міцкевіча.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…