Фота: 0154.by
Старажытныя сядзібныя вароты — рэшткі недабудаванага палацавага комплексу Радзівілаў - паміж Жырмунамі і Вялікім Сялом мясцовыя ўлады вырашылі знесці. Старшыня Крупаўскаго сельсавета казаў, што руіны небяспечныя для людзей. Мясцовыя жыхары ж супраць зносу 300-гадовай брамы і флігеляў. У Лідскім райвыканкаме кажуць, што зараз рэшткі недабудаванага палацавага комплексу Радзівілаў зносіць не будуць — пакуль гісторыкі і спецыялісты вывучаюць сітуацыю.
Палацавы комплекс у Жырмунах, а дакладней, на тагачасным хутары Жырмункі, пачаў будаваць князь Станіслаў Радзівіл у другой палове XVIII стагоддзя. Але да канца давесці пачатае не паспеў - памёр раней, чым скончылася будаўніцтва, піша T*T.Б*Й.
— Некалькі гадоў таму я перакладаў вопісы Лідскага дэканата 1784 г. З той працы запомнілася дэталёвае апісанне Жырмунскага двара Радзівілаў, у якім згадваецца «статуя лідскага Рафала на мураваным слупе». У Беларусі ёсць яшчэ адна калона арханёла Рафаіла каля вёскі Скокі (зараз прыгарад Брэста). Яна пастаўленая ў маёнтку, дзе ў 1758 г. нарадзіўся паэт і пісьменнік, ад’ютант Т. Касцюшкі Юльян Нямцэвіч. Калона са статуяй «лідскага» Арханёла Рафаіла ў Жырмунах існавала ўжо ў 1784 г. Праз нейкі час калону маглі пачаць атаясамліваць і з ушанаваннем Канстытуцыі 3 Траўня. Вядома, што яшчэ доўга пасля 1945 г. на калоне стаяла драўляная скульптура чалавека са скрыпкай, якога лічылі святым Янам. Людзі да нашага часу называюць поле каля калоны «полем пад святым Янам», — распавядае лідскі краязнаўца, гісторык Леанід Лаўраш.
Трохсотгадовая брама і флігелі не з’яўляюцца помнікам архітэктуры, а значыць — законам ніяк не абароненыя. У Лідскім райвыканкаме пра сітуацыю з руінамі ў вёсцы Жырмуны ведаюць і гавораць, што цяпер старанна вывучаецца гісторыя недабудаванага палаца, створана спецыяльная камісія.
У райвыканкаме запэўніваюць — зносіць зараз ніхто нічога не будзе. Таксама там не выключаюць, што руіны могуць быць унесены ў спіс гістарычнай спадчыны. Вынікі працы камісіі будуць вядомыя праз некаторы час.
Какой шкаф выбрать в квартиру? Все зависит от габаритов комнаты, где он будет размещен. На сайте http://www.fabrikashkafov.by представлен каталог данной продукции. Качество гарантировано.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…