Дадаць навіну
Аўторак, 16 кастрычніка 2018, 20:52

“Калі яе знясуць, я страчу сэнс жыцця”. Жыхары Лідчыны супраць зносу трыумфальнай аркі Радзівілаў XVIII ст.

«Калі знясуць арку, я страчу сэнс жыцця. Гэта наша спадчына. Руйнаваць яе – варварства, – звярнуўся ў рэдакцыю “ПВ” Віталь, жыхар Вялікага Сяла, што ў Лідскім раёне. – Нашу браму хочуць прыбраць, а на яе месцы пракласці дарогу».

Арка, пра якую ідзе размова, знаходзіцца на мяжы паміж вёскамі Вялікае Сяло і Жырмуны Лідскага раёна. Па словах Віталя, дарогу моцна разбілі, калі вывозілі гной, а цяпер хочуць пракласці новую. На месцы помніка архітэктуры.

"Калі яе знясуць, я страчу сэнс жыцця". Жыхары Лідчыны супраць зносу трыумфальнай аркі Радзівілаў XVIII ст.

У XVIII ст. Радзівілы гэта месца збіраліся зрабіць сваёй рэзідэнцыяй і пабудаваць тут палацавы комплекс. І першым, што яны ўзвялі, была трыумфальная арка. Яна атрымалася вельмі прыгожай, мела нават другі паверх, але ў савецкія часы яго разабралі.

З двух бакоў ад аркі Радзівілы пабудавалі флігелі – левы і правы. У іх размяшчаліся кухні, пякарні, бібліятэка, аранжарэя, капліца. Ад правага флігеля практычна нічога не засталося, а вось левы захаваўся нашмат лепш.

"Калі яе знясуць, я страчу сэнс жыцця". Жыхары Лідчыны супраць зносу трыумфальнай аркі Радзівілаў XVIII ст.

Цалкам архітэктурны комплекс Радзівілы так і не ўзвялі. Чаму? Загадка. Так і засталіся тут толькі арка і два флігелі. Апошнія ўладальнікі выехалі адсюль праз трыумфальную арку ў 1939 годзе – калі прыйшлі бальшавікі. Але звычайныя людзі ў флігелі сяліліся і пасля вайны, таксама тут была школа.

«Тут нават мая мама калісьці жыла, – з гонарам паказвае Віталь на левы флігель і працягвае: – Я жыву зусім побач, кожны дзень на браму гляджу. А калі яе знясуць, дом свой, напэўна, прадам… Я вельмі люблю сваю гісторыю!»

Старшыня Крупаўскага сельсавета Руслан Мельнік пракаментаваў сітуацыю так:

«Мы не супраць здабытку і гісторыі. Але сітуацыя такая: месяца паўтара таму павалілася частка аркі. На сённяшні дзень гэта збудаванне ўяўляе пагрозу для жыцця людзей. Такога ж меркавання і камісія па НС, якая аглядала арку. Ёсць таксама цяжкасці праезду ў гэтым месцы. Цэгла перыядычна падае на праезную частку. Да гэтага транспарт праходзіў пад аркай».

«Хай тады лепш яе абгародзяць, і руйнуецца яна паволі самастойна, ад часу. А дарогу можна і побач пракласці. Паглядзіце – месца хапае!», – парыруе Віталь.

У найбліжэйшы час у Лідскім райвыканкаме вырашаць, якім будзе далейшы лёс руін сядзібы Радзівілаў.

Адзначым, што гэты комплекс так і не быў унесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Яго не рамантавалі і раней – у савецкія часы.


Наши детки растут не по дням а по часам. И одежду приходится приобретать часто. А верхнюю одежду для мальчишек и девчонок вам предлагает магазин “неслухнясики”. Широкий выбор одежды по самым доступным ценам.


comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: