Маладыя ліпы і каштаны з’явяцца на вуліцы Ажэшкі, дзе ўраган у 2016 годзе паваліў старыя дрэвы. Высаджваннем маладняка займаецца Зелянбуд.
Высаджваць дрэўцы будуць у кожным месцы, дзе было раней вялікае дрэва. 12 красавіка першы каштан з’явіўся ля галоўнага корпусу ГрДУ.
У бліжэйшы час пасадка дрэў на вуліцы Ажэшкі працягнецца. Гэтае пытанне знаходзіцца на асабістым кантролі ў старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя. Акрамя гэтага, у розных мікрараёнах горада таксама ідзе масавая пасадка дрэў.
Дарэчы, першыя пасля ўрагану маладыя пасадкі з’явіліся ля дома-музея Ажэшкі яшчэ ў канцы 2017 года.