«Калі яе знясуць, я страчу сэнс жыцця». Жыхары Лідчыны супраць зносу трыумфальнай аркі Радзівілаў XVIII ст.

«Калі знясуць арку, я страчу сэнс жыцця. Гэта наша спадчына. Руйнаваць яе — варварства, — звярнуўся ў рэдакцыю „ПВ“ Віталь, жыхар Вялікага Сяла, што ў Лідскім раёне. — Нашу браму хочуць прыбраць, а на яе месцы пракласці дарогу».

Арка, пра якую ідзе размова, знаходзіцца на мяжы паміж вёскамі Вялікае Сяло і Жырмуны Лідскага раёна. Па словах Віталя, дарогу моцна разбілі, калі вывозілі гной, а цяпер хочуць пракласці новую. На месцы помніка архітэктуры.

У XVIII ст. Радзівілы гэта месца збіраліся зрабіць сваёй рэзідэнцыяй і пабудаваць тут палацавы комплекс. І першым, што яны ўзвялі, была трыумфальная арка. Яна атрымалася вельмі прыгожай, мела нават другі паверх, але ў савецкія часы яго разабралі.

З двух бакоў ад аркі Радзівілы пабудавалі флігелі - левы і правы. У іх размяшчаліся кухні, пякарні, бібліятэка, аранжарэя, капліца. Ад правага флігеля практычна нічога не засталося, а вось левы захаваўся нашмат лепш.

Цалкам архітэктурны комплекс Радзівілы так і не ўзвялі. Чаму? Загадка. Так і засталіся тут толькі арка і два флігелі. Апошнія ўладальнікі выехалі адсюль праз трыумфальную арку ў 1939 годзе — калі прыйшлі бальшавікі. Але звычайныя людзі ў флігелі сяліліся і пасля вайны, таксама тут была школа.

«Тут нават мая мама калісьці жыла, — з гонарам паказвае Віталь на левы флігель і працягвае: — Я жыву зусім побач, кожны дзень на браму гляджу. А калі яе знясуць, дом свой, напэўна, прадам… Я вельмі люблю сваю гісторыю!»

Старшыня Крупаўскага сельсавета Руслан Мельнік пракаментаваў сітуацыю так:

«Мы не супраць здабытку і гісторыі. Але сітуацыя такая: месяца паўтара таму павалілася частка аркі. На сённяшні дзень гэта збудаванне ўяўляе пагрозу для жыцця людзей. Такога ж меркавання і камісія па НС, якая аглядала арку. Ёсць таксама цяжкасці праезду ў гэтым месцы. Цэгла перыядычна падае на праезную частку. Да гэтага транспарт праходзіў пад аркай».

«Хай тады лепш яе абгародзяць, і руйнуецца яна паволі самастойна, ад часу. А дарогу можна і побач пракласці. Паглядзіце — месца хапае!», — парыруе Віталь.

У найбліжэйшы час у Лідскім райвыканкаме вырашаць, якім будзе далейшы лёс руін сядзібы Радзівілаў.

Адзначым, што гэты комплекс так і не быў унесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Яго не рамантавалі і раней — у савецкія часы.


Наши детки растут не по дням, а по часам. И одежду приходится приобретать часто. А верхнюю одежду для мальчишек и девчонок вам предлагает магазин «неслухнясики». Широкий выбор одежды по самым доступным ценам.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025