Вядомая ў гродзенскім творчым асяроддзі танцорка Яўгенія Рамановіч выпадкова патрапіла на кастынг амерыканскага харэографа, які праходзіў у Польшчы. І прайшла ў міжнародны праект — яе адабралі ў спектакль «Давер інтуіцыі», піша «КП».

— Я прыехала на адзін з фестываляў танца ў Любліне, каб адабраць спектаклі, якія можна было б паказаць у Гродне. І раптам выпадкова даведалася пра кастынг. Вядомы харэограф з Нью-Ёрка Колін Томас-Янг прыляцела ў Польшчу, каб сабраць таленавітых танцораў у міжнародны праект. Яна займаецца канцэптуальным танцам і кантактнай імправізацыяй. На кастынгу хлопцаў было няшмат, каля 30 чалавек, таму што яны былі адабраны загадзя па матывацыйным лісце. Не ведаю, якім цудам я трапіла ў праект, — усміхаецца Яўгенія. — У выніку кастынгу прайшлі я, чатыры палякі і яшчэ адзін хлопец з Украіны, які таксама выпадкова даведаўся пра кастынг. Усяго ў камандзе 10 чалавек: чацвёра з іх амерыканцы, уключаючы Колін.

[irp posts="10 597″ name="Шляхі розныя, жыццё адно на ўсіх. Удзельнікі перфоманса запрашаюць прайсці разам «З кропкі А ў кропку В""] "На кастынг трапіла выпадкова": артыстка з Гродна станцуе ў тэатры на Манхэтэне ў Нью-Ёрку

— Жэня, ты ўдзельнічала ў шматлікіх міжнародных праектах, але гэта першы досвед працы з амерыканскім харэографам. Як адчуванні?

— Гэта крута! Яны працуюць вельмі хутка: за тыдзень працы ў Любліне Колін паставіла спектакль і наладзіла перадпаказ для польскіх гледачоў. У спектаклі мы працуем з крафтавай паперай: раскочваем яе, рвём, ствараем лялькі з яе і прадметы, крафт паўсюль, частка дэкарацый таксама зроблена з крафта. Таксама працуем з тэкстамі і харэаграфіяй, якую прапанаваў кожны ўдзельнік, а Колін сабрала ўсё лепшае, што мы змаглі ёй даць.

— Падыходы ў працы адрозніваюцца ад нашых?

— Так як мы працавалі ўсяго тыдзень, працэс стварэння спектакля здаваўся павярхоўным і хуткім, хацелася глыбей і танчэй. Магчыма, таму што ў мяне класічная тэатральная адукацыя і нас вучылі досыць працягламу абмеркаванню канцэпцыі спектакля, звышзадач і спосабу існавання. Тут шмат залежала ад таго, што мы можам прапанаваць як выканаўцы, гэта ўплывала на ход спектакля.

"На кастынг трапіла выпадкова": артыстка з Гродна станцуе ў тэатры на Манхэтэне ў Нью-Ёрку
Прэм’ерны паказ у Нью-Ёрку пройдзе ў маі. «Давер інтуіцыі» пакажуць у тэатры La MaMa на Манхэтэне. Фота: асабісты архіў
Зараз харэограф і танцоры працуюць выдалена: абменьваюцца паведамленнямі і відэа з рэпетыцыямі. У лістападзе каманда сустрэнецца ў Любліне, дзе будзе чатыры дні на падрыхтоўку. Прэм’ера спектакля адбудзецца на фестывалі ў Любліне ў лістападзе. Прэм’ерны паказ у Нью-Ёрку пройдзе ў маі. «Давер інтуіцыі» пакажуць у тэатры La MaMa на Манхэтэне.

[irp posts="44 083″ name="У пошуках снегу і прыгажосці. Танцоры з трох гродзенскіх студый прадставілі свой першы танц-спектакль"]

Эксперыментальны тэатр La MaMa быў заснаваны ў 1961 годзе на Манхэтэне. Спецыялізуецца на некамерцыйных, авангардных пастаноўках, у якіх задзейнічаны артысты з 70 краін свету. La MaMa штогод вылучае 2 мільёны даляраў на падтрымку маладых артыстаў, дае пляцоўку для рэпетыцый і пастановак, аказвае тэхнічную і маркетынгавую падтрымку.


Для того, чтобы разработать план, разрез фасадов и узлов сопряжения конструкций необходимы обмерные работы. Обмерные работы от компании «НГКИ» — составление чертежей здания или сооружения с реальными геометрическими размерами конструкций с использованием последних современных технологий.