Кірмаш «КРЯК» распачнецца ў Гродне 12 красавіка. Тут можна будзе не толькі набыць адзенне, абутак, бытавую тэхніку, галантарэю, харчовыя прадукты, але і паслухаць фіналістаў Еўрабачання-2017 у Кіеве — NaviBand. Яны выступяць з бясплатнай праграмай у 17:00, адразу пасля адкрыцця кірмашу.

Мяркуецца, што на гродзенскі «КРЯК» прыйдзе больш за 20 000 наведвальнікаў. Гандлёвая плошча кірмашу складае 1400 кв.м.

Сярод удзельнікаў ужо зарэгістраваліся вытворцы швейнай і трыкатажнай прадукцыі, адзення і бялізны, верхняга адзення і абутку, хатняга тэкстылю, панчошна-шкарпэткавых вырабаў, скургалантарэйных тавараў, гаспадарча-бытавых прыладаў і бытавой хіміі, мясакамбінаты, хлебазаводы, малаказаводы, кандытарскія прадпрыемствы, рамеснікі і мастакі.

Кірмаш "КРЯК" зноў прыедзе ў Гродна. На адкрыцці выступіць NaviBand

Кірмаш ладзяць у межах маштабнага нацыянальнага праекта, каб прасоўваць айчынныя тавары на спажывецкіх рынках Беларусі і Расіі, разгрузіць склады нацыянальных вытворцаў.

Арганізатары кажуць, што такая форма вельмі зручная і для пакупнікоў. У адным месцы прадстаўлены тавары мноства розных груп. А галоўнае адрозненне выставачнага гандлю ад любога ўнівермага ці супермаркета — коштавая палітыка. Прадпрыемствы-ўдзельнікі выставы прадаюць сваю прадукцыю па максімальна нізкіх цэнах.

Кірмаш будзе працаваць да 21 красавіка.

ЧУП «Экспонент»

УНП 191 861 917