Урад Польшчы паказаў новыя знакі, якімі ў хуткім часе пазначаць экалагічныя зоны ў гарадах нашых суседзяў. Уезд на тэрыторыю са знакам D-54 будзе дазволены толькі для экалагічна чыстага транспарту (электрамабілі, машыны на вадародзе і газе).
Калі вы на бензінавым або дызельным аўтамабілі апынецеся ў гэтай зоне, то вам будзе пагражаць штраф у памеры 500 злотых, што ў пераліку складае 285 беларускіх рублёў.
Магчымасць уезду на бензінавых і дызельных аўтамабілях прадугледжаная. Для гэтага трэба будзе аплаціць 2,5 злотых за гадзіну знаходжання або 25 злотых за дзень, піша autogrodno.by.
Нагадаем, абмежаванне не тычыцца аўтамабіляў дзяржаўных служачых, паліцыі, ваенных і іншых спецслужбаў.
У Польшчы шмат хто незадаволены рашэннем урада і прыводзяць у прыклад Германію, дзе ўезды ў экалагічныя зоны рэгулююцца экалагічнымі класамі аўтамабіляў (Еўра-5, Еўра-6, да прыкладу) і дзе закон не так катэгарычны.
Тым не менш, польскі ўрад мае намер сур’ёзна стымуляваць насельніцтва на куплю электрамабіляў. Зараз ідзе актыўнае будаўніцтва зарадных станцый і чакаецца, што да 2025 года на дарогах Польшчы будзе 1 000 000 электракараў.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…