У другім туры чэмпіянату Беларусі гродзенскія футбалісты сустракаліся са «Слуцкам» і згулялі ўнічыю 1:1. Матч паміж супернікамі праходзіў у Бабруйску 5 красавіка на стадыёне са штучным пакрыццём.
Гродзенцы першымі вызначыліся ў матчы і зрабілі гэта на 24-й хвіліне. Валерый Жукоўскі увайшоў у штрафную слутчан і дакладным ударам адправіў мяч у вароты суперніка. Гаспадары поля здолелі адыграцца яшчэ да перапынку. Пасля памылкі абаронцаў «Нёмана» мяч апынуўся ў Шыкавка, якому трэба было ўсяго толькі падставіць нагу для ўзяцця варот. На перапынак каманды адправіліся пры ліку 1:1.
Са стартам другога тайма Кавалевіч ўзмацнiў цэнтр сваёй каманды і кінуў усе сілы наперад. На 66-й хвіліне «Нёман» зарабляе пенальці. Але адзінаццаціметровы гродзенцы не рэалізоўваюць. Удар Якімава, парыраваў галкіпер «Слуцка». Да канца матчу вызначыцца ў матчы больш нікому так і не атрымалася.
«Слуцк» — «Нёман» — 1:1.
ГАЛЫ: 0:1 — Жукоўскі (24), 1:1 — Шыкаўка (43).
Ігар Кавалевіч пасля матчу:
— Роўная гульня роўных супернікаў. Забіўшы гол, мы выпусцілі ініцыятыву, і Слуцк меў некалькі добрых магчымасьцяў да перапынку. Адным з гэтых момантаў каманда і скарысталася. Лічу, што лік па гульні, хоць вельмі шкада, што не атрымалася забіць з пенальці.
— Чым абумоўлена замена Жукоўскага, аўтара забітага мяча, у перапынку?
— Нягледзячы на тое, што Валерый забіў гол, да перапынку мы выпусцілі ініцыятыву і цэнтр поля. Замены немагчыма планаваць загадзя, яны выцякаюць з ходу матчу. Выйшаў на замену Лукашэвіч, да прыкладу, ён выдатна ўвайшоў у гульню, трымаў цэнтр і стараўся ствараць галявыя моманты ля варот суперніка.
Пасля двух тураў «Нёман» мае ў сваім актыве 2 ачкі і месца ў сярэдзіне турнірнай табліцы.
Наступную гульню каманда Ігара Кавалевіча правядзе ў Гродне 14 красавіка і будзе прымаць магілёўскi «Днепр»
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…