«Гродна Азот» вярнуўся да прыбытковай працы. У 2017 годзе прадпрыемства атрымала 27,37 млн. рублёў чыстага прыбытку супраць 146 млн. рублёў чыстай страты на год раней, піша «Беларусы і рынак».

У 2015 годзе прадпрыемства атрымала 2 млн. рублёў страты. Выручка «Гродна Азота» ў 2017 годзе вырасла на 19,4% да 1,43 млрд. рублёў. Прадпрыемства атрымала прыбытак ад рэалізацыі ў памеры 121,1 млн. рублёў. У 2016-м страты складалі 63,76 млн. рублёў. Гэта вынікае з гадавой справаздачы прадпрыемства, размешчанай на Адзіным партале фінансавага рынку.

Паляпшэнне паказчыкаў «Гродна Азота» адбылося на фоне паляпшэння сітуацыі на сусветным рынку ўгнаенняў. Цэны на працягу 2017 года павялічваюцца. Праўда, паказчыкі айчыннага экспарту азотных угнаенняў у мінулым годзе пагоршыліся. Ён скараціўся на 20,4% да 288,9 тыс. т, у коштавым выражэнні пастаўкі зменшыліся на 9,5% да 140,2 млн. даляраў. Пры гэтым сярэдняя экспарту вырасла на 13,6%.

[irp posts="49 274″ name=" Гродна Азот" пабудуе новы азотны комплекс за 1,3 млрд даляраў"]

У мінулым годзе ААТ «Гродна Азот» вырабіла 773,4 тыс. т мінеральных угнаенняў у пераліку на азот, у тым ліку было выпушчана 1 млн. карбаміду, 316,3 тыс. т сульфату амонію 754,3 тыс. т 30% КАС.

Тым часам, у дачыненні да былога гендырэктара «Гродна Азота» скончылі папярэдняе раследаванне. Яго абвінавачваюць у выкарыстанні ў асабістых мэтах тэхнікі і працы работнікаў прадпрыемства, крадзяжу маёмасці на агульную суму больш за Br44,5 тыc, піша «БЕЛТА».

Сваю віну былы кіраўнік прызнаў па ўсіх эпізодах абвінавачання і цалкам пакрыў страту.