Ратавальнікі ў апошні тыдзень сакавіка масава правяралі буйныя гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры, кінатэатры і іншыя месцы, дзе масава збіраюцца людзі. Вынікі для кожнага аб’екта можна пабачыць на адмысловай анлайн-карце, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Глядзі карту праверак МНС: у Гродне парушэнняў шмат, але крытычных няма
Праверка ў ГД «Нёман»
На карце пазначана шмат людных месцаў Гродзенскай вобласці. У самым Гродне іх 10: гандлёвы цэнтр «Карона» і аднайменны крыты рынак, кінатэатры «Кастрычнік» і «Усход», ГЦ OldCity, клуб «Метро», стадыён «Нёман» і два АЛМІ - гіпермаркет на Касманаўтаў і супермаркет на Дзевятоўцы.

[irp posts="56 027″ name="Ратавальнікі праверылі ГД Нёман": ёсць недахопы ў працы персаналу"]

На выпраўленне большасці парушэнняў не трэба затрачваць фінансаў: кіраўнікі цэнтраў і крамаў прыводзілі свае памяшканні ў бяспечны стан адразу ў прысутнасці інспектара.

Гэта парушэнні кшталту застаўленага калідора ці праходу, асутнасці доступу да агнетушыцеляў, няправільных замкоў, неадпаведнага плану эвакуацыі і г. д.

Сітуацый, якія патрабуюць неадкладнага закрыцця аб’ектаў, не выяўлена. Аднак былі грубыя парушэнні: змена праектных рашэнняў, закрыццё шляхоў эвакуацыі і іншыя.

Па выяўленых парушэннях распачаты адміністрацыйны працэс: больш за 300 кіраўнікоў ужо прыцягнутыя да адказнасці.