Нападнік гродзенскага «Нёмана» Вячаслаў Глеб, які выратаваў сваю каманду ад паразы ў матчы з «Віцебскам» у 1-м туры чэмпіянату Беларусі, распавёў пра забіты гол і старт сезона.

«Наша каманда гатовая да сезону. Але палі яшчэ не зусім гатовыя і газон пакідае жадаць лепшага. Мы выдатна разумеем, што зараз такі час і яшчэ ўчора ляжаў снег. І трэба аддаць належнае супрацоўнікам гродзенскага стадыёна, што зрабілі ўсё магчымае, каб поле было гатовае да 1-га тура.

Першыя 3−4 матчы будзе не зусім такі цікавы футбол і на першым месцы будзе ісці барацьба. У матчы з «Віцебскам» нам важна было стартануць з перамогі, але так атрымалася, што мы зраўнялі лік толькі на апошніх хвілінах. Я лічу, што атрымаўся цалкам прымальны вынік. Мой абавязак — забіваць галы, і я рады, што атрымалася забіць. Лепш не забіваць галы ў перадсезонцы, але мець іх у афіцыйных матчах. Добра, што каманда не прайграла ў першым матчы пры такой гульні. Мы павінны быць радыя здабытаму ачку.

Што тычыцца атмасферы ў Гродне на стадыёне, то яна была класная, як звычайна. Каманда будзе дадаваць у гульне з кожым матчам", — распавёў Вячаслаў Глеб.