Гурт «Volski» на чале з Лявонам Вольскім выступіць у Гродне 12 мая. Канцэрт пройдзе ў межах тура па Беларусі з лепшымі песнямі N.R.M., «Мроі» і сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні. Ад сёння ў «Галактыцы», дзе і выступяць музыкі, пачалі прадаваць квіткі. Іх кошт — 20 рублёў.
«У апошні раз я ездзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе. Гэта было так даўно, што проста не верыцца», — узгадвае Лявон Вольскі. — «Будзем рады бачыць усіх. Праграма ў туры будзе бескампрамісна электрычная і энергічная».
Гурт «Volski» складаюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). У дыскаграфіі гурта альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У рэпертуары — увесь бэк-каталог лепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага.
[irp posts="20 635″ name="Гітарыст «Крамбамбулі» гродзенец Павел Трыпуць: «У Беларускім шоў-бізнесе шмат у самым адмоўным разуменні «поп""]