Кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў пры закупцы тавараў і паслуг наўмысна спрабавалі абысці закон і ўзбагаціцца на гэтым. Усяго за перыяд з 2016 па 2018 год у Гродзенскай вобласці распачата 26 крымінальных спрааў. За парушэнні пры правядзенні дзяржзакупак аштрафаваны 71 чалавек, перадае тэлебачанне «ГроднаПлюс».

Так, падчас праверак шматлікія парушэнні выявілі на Лідскім хлебазаводзе. Абсталяванне, кандыцыянеры, запасныя часткі кіраўніцтва завода набывала ў пасярэднікаў па завышанай цане. Распачата 9 крымінальных спраў.

У поле зроку дзяржкантролю трапіў таксама Гродзенскі кансервавы завод.

Наталля Крывіцкая намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці:

— Пры закупцы тары звярталіся па дапамогу пасярэднікаў і нават на перспектыву не пралічылі, ці патрэбна ім гэтая закупка. На момант набыцця тары такія банкі меліся на складзе. Тут акрамя таго што нанесены ўрон у розніцы, яшчэ і неэфектыўна выкарыстаны грошы, таму што на складзе маецца такая тара.

Сваю схему выбудавалі ў кампаніі «Гродногорстрой». Сантэхнічную і іншую прадукцыю кіраўніцтва трэсту набывала праз пасярэднікаў. Як высветлілася, індывідуальны прадпрымальнік і заснавальнік арганізацыі — гэта не два розных, а адзін і той жа чалавек. Па гэтым факце таксама ўзбуджана крымінальная справа.

Асноўная маса карупцыйных парушэнняў вобласці — гэта дзяржзакупкі ў сферы ЖКГ і будаўніцтва.