Hrodna.life запускае футбольны «піца-таталізатар». Разам з Go-go Pizza мы будзем у час кожнага матчу «Нёмана» ў Чэмпіянаце Беларусі разыгрываць сертыфікаты на піцу. 30 тураў - 30 піцц для нашых чытачоў!

Як выйграць?

У каментарыях да навін, якія будуць выходзіць за два дні да матчу, мы будзем прымаць вашыя прагнозы. Проста спрагназуйце вынік матчу, напішыце ў каментарыях і чакайце, як насамрэч скончыцца сустрэча. Адгадалі? Піца ваша!

Калі правільны прагноз напіша некалькі чалавек, то пераможцам лічыцца той, хто зробіць гэта раней.

Не забудзьце аўтарызавацца праз сацыяльныя сеткі або пакінуць email, каб мы маглі вас знайсці. Цалкам ананімныя каментарыі не змогуць удзельнічаць у конкурсе!

Go, "Нёман", go! Прадкажы вынік матчу і выйграй піцу

Калі ніхто не ўгадае вынік матчу — піца пераходзіць у наступны тур. І наступным разам можна будзе ўжо выйграць 2 піцы!

Адзін удзельнік можа пакінуць толькі адзін каментарый!

Вы ўгадалі вынік, але не былі першым? Для актыўных удзельнікаў, якія часта будуць блізкія да перамогі, рэдакцыя падрыхтуе суцяшальныя прызы.


Зараз мы прымаем прагнозы на матч «Нёман» — «Віцебск», які адбудзецца 30 сакавіка, пачатак, а 19.30. Прымаем каментарыі да пачатку гульні!

Пракруціце старонку ніжэй, каб пакінуць каментарый-прагноз.