Hrodna.life запускае футбольны «піца-таталізатар». Разам з Go-go Pizza мы будзем у час кожнага матчу «Нёмана» ў Чэмпіянаце Беларусі разыгрываць сертыфікаты на піцу. 30 тураў - 30 піцц для нашых чытачоў!
У каментарыях да навін, якія будуць выходзіць за два дні да матчу, мы будзем прымаць вашыя прагнозы. Проста спрагназуйце вынік матчу, напішыце ў каментарыях і чакайце, як насамрэч скончыцца сустрэча. Адгадалі? Піца ваша!
Калі правільны прагноз напіша некалькі чалавек, то пераможцам лічыцца той, хто зробіць гэта раней.
Не забудзьце аўтарызавацца праз сацыяльныя сеткі або пакінуць email, каб мы маглі вас знайсці. Цалкам ананімныя каментарыі не змогуць удзельнічаць у конкурсе!
Калі ніхто не ўгадае вынік матчу — піца пераходзіць у наступны тур. І наступным разам можна будзе ўжо выйграць 2 піцы!
Адзін удзельнік можа пакінуць толькі адзін каментарый!
Вы ўгадалі вынік, але не былі першым? Для актыўных удзельнікаў, якія часта будуць блізкія да перамогі, рэдакцыя падрыхтуе суцяшальныя прызы.
Пракруціце старонку ніжэй, каб пакінуць каментарый-прагноз.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…