Сістэма аўтаматычнага пажаратушэння, сістэма антыпанікі, шмат эвыкуацыйных выхадаў — што яшчэ выратуе людзей у цэнтры «Трыніці» на выпадак пажару, у сюжэце тэлеканала ОНТ.
У Гродне будуюць найбуйнейшы ў краіне гандлёва-забаўляльны комплекс «Трыніці». Звыш 150 тысяч квадратных метраў — гэта шэсць такіх будынкаў, як у Кемераве.
Каток, кінатэатры, крамы, фітнес і бізнес-цэнтры, рэстараны, аўтавакзал. Забяспечыць бяспеку — галоўная задача. Па аб’ёмах будоўлі — першы такі досьвед у краіне. За аснову бралі еўрапейскія стандарты. Праектуемыя параметры супрацьпажарнай бяспекі і так высокія, але пасля трагедыі ў Кемераве тут яшчэ раз перагледзелі праект.
Яўгенія Саўчук, намесніца дырэктара па рэалізацыі праекта гандлёва-забаўляльнага комплексу «Трыніці»:
«Прадугледжана аўтаматычная разблакоўка эвакуацыйных выхадаў, якая дадаткова змантаваная сістэмай антыпанікі. Хачу адзначыць, што колькасць эвакуацыйных выхадаў перавышае нарматывы. Акрамя таго, узмоцненая сістэма дымавыдалення і аўтаматычнага пажаратушэння ў месцах масавага збору людзей. Гэта такія месцы, як дзіцячы гульнявы пакой, як кіназалы».
Дзверы без даводчыкаў, пажарныя шафы, адкрытыя электрашчыткі — гэта недахопы. Аднак у крытычнай сітуацыі, калі дзейнічаць трэба хутка, кожная дробязь мае значэнне. У Беларусі МНС зараз працягвае масавыя праверкі цэнтраў.