«Гэта зойме пяць хвілін». Бацькі пачалі правяраць, як выратуюць іх дзяцей, калі загарыцца садок або школа

Пасля трагедыі ў Кемераве гродзенец Дзмітрый Бандарчук пайшоў у садок, які наведвае яго трохгадовая дачка, і папрасіў загадчыцу паказаць, як у іх працуе пажарная бяспека. Малады тата заклікае гродзенцаў зрабіць тое самае ў месцах, дзе знаходзяцца іх блізкія.

Варта паглядзець на ўласныя вочы

Малады тата Дзмітрый вырашыў, што важней, чым казаць або пісаць гучныя словы, паклапаціцца пра блізкіх, праверыць месцы, дзе яны жывуць, якія наведваюць: дом, прадпрыемства, школа, садок. На яго думку, варта проста паглядзець на ўласныя вочы, як адчыняюцца дзверы запасных выхадаў, ці ўсталяваныя датчыкі пажарнай бяспекі. Дзмітрый мяркуе, што варта скарыстацца гэтай сумнай сітуацыяй, каб яна больш не паўтаралася.

«Калі такое здараецца, кожны прапускае гэта праз сябе, задумваеца пра такія рэчы, пра якія штодня мы не думаем. Пачаліся флэшмобы падтрымкі, памяці: напрыклад, кіроўцы будуць сігналіць. Салідарнасць — гэта добра. Але важная салідарнасцьць, якая накіравана на канстуктыўнасць і эфектыўнае дзеянне. Гэта зойме пяць хвілін», — кажа Дзмітрый Бандарчук.

«Каб супакоіць сваё сэрца»

Мужчына падыйшоў да загадчыцы садка, які наведвае яго дачка, і сказаў, што засмучаны трагедыяй у Кемераве і хацеў бы паглядзець, як працуе сістэма пажарнай бяспекі. Ён падкрэсліў, што не мае дачынення да службы МНС і мае такую патрэбу, каб супакоіць сваё сэрца.

«Загадчыца дапамагла мне быць больш спакойным»

Кіраўнічка садка, па яго словах, адрэагавала на просьбу спакойна і адкрыта ўсё паказала і расказала:

«Мне адразу паказалі, што сігналізацыя стаціць, датчыкі працуюць, як адчыняюцца запасныя выхады. Расказалі, калі праходзяць вучэнні, то працуюць некалькі пажарных выхадаў. Ёсць дзяжурствы супрацоўнікаў МНС. Загадчыца дапамагла мне быць больш спакойным», — тлумачыць гродзенец.

Дзмітрый заклікае гродзенцаў зрабіць тое самае, каб такія трагедыі больш не паўтараліся.

Нагадаем, 27 сакавіка па ўсёй Беларусі адбыліся вучэнні супрацоўнікаў МНС на гандлёвых, культурных, спартовых цэнтрах.


Вы любите петь и у вас это неплохо получается? А как насчет того, чтобы записать песню в вашем исполнении? «Музыкальная кухня» сделает для вас написание минусовок и нот. Гарантируем аранжировку любой авторской песни.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025