Гродзенскія кіроўцы плануюць ушанаваць памяць аб ахвярах пажару ў расійскім Кемераве сігналам аўтамабіля роўна ў 19:00 у сераду, 28 сакавіка. Такія заклікі пачалі распаўсюджвацца ў сацыяльных сетках.

«У 19:00 будзе хвіліна маўчання ў памяць аб загінулых дзетках у Кемераве! Просьба да ўсіх, хто будзе за стырном, роўна, а 19:00 націснуць на хвіліну на сігнал, каб горад зазвінеў!!! У гэты час запусцяць шары ў неба! Просьба распаўсюдзіць. Давайце ушануем памяць аб дзетках», — такое паведамленне вірусна распаўсюджваецца сёння, 28 сакавіка, у сацыяльных сетках.

Беларусь афіцыйна смуткуе разам з Расіяй, якая абвесціла жалобу 28 сакавіка.