Сезон традыцыйных гонак па крос-кантры ў Гродне стартуе 31 сакавіка. Першыя спаборніцтвы пройдуць у лесапарку Пышкі.
Крос-кантры — гэта спартыўная дысцыпліна і самы папулярны ў свеце від спаборніцтваў па маўнцінбайку. Спартсмены пераадольваюць адлегласці па перасечанай мясцовасці са спускамі і зацяжнымі ўздымамі. Таксама на трасах прысутнічаюць хуткасныя ўчасткі і непраходныя лясныя масівы.
Гонкі Кубка «Тры вярсты» праходзяць штогод у Гродзенскай вобласці. У гэтым годзе ў Кубку запланавана 9 этапаў. Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляецца ініцыятыўная група спартсменаў-раварыстаў.
«У гэтым годзе да арганізацыі нашых спаборніцтваў дадалося некалькі актывістаў, што дасць магчымасць вывесці спаборніцтвы на больш высокі ўзровень у плане інфарматыўнасці. Таксама мы ў гэтым годзе дадаем новую трасу ў Зарыцы, якая дакладна спадабаецца нават спрактыкаваным роварыстам», — распавёў адзін з арганізатараў Кубка Кірыл Ланскі.
Удзельнічаць у Кубку можа любы жадаючы, для гэтага ў спаборніцтвах ёсць шмат катэгорый. Неабходны толькі шлем, спраўны ровар і жаданне.
У 2018 годзе гонкі ў рамках Кубка «Тры вярсты» пройдуць не толькі ў Гродне і Слоніме, але таксама ў Навагрудку і Ваўкавыску.
31 сакавіка — XCO Пышкі
20 траўня — XCO Беларускія Мальдывы (Ваўкавыск)
3 чэрвеня — XCM Навагрудскі марафон
15 ліпеня — XCO Дзедава забава (Румлёва)
29 ліпеня — XCM Зарыца
13 жніўня — ХСМ Да разбітага каменю (Слонім)
2 верасня — ХСО Каробчыцы
30 верасня — XCM Марафон над Нёманам (Пышкі)
21 кастрычніка — Першынства па цыклакросе (Зарыца)
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…