У Гродзенскай вобласці правераць і правядуць эвакуацыі больш, чым на 20 буйных гандлёвых, культурных і спартыўных аб’ектах. Маштабныя вучэнні з эвакуацыяй ужо прайшлі ў гандлёвым цэнтры OldCity.
Правераюць найперш праектную дакументацыю, першасныя сродкі пажаратушэння, спраўнасць пажарных кранаў і гідрантаў. Увагу звяртаюць на стан сродкаў пажарнай аўтаматыкі, супрацьпажарнага водазабеспячэння, эвакуацыі і тое, як персанал ведае, што рабіць у надзвычайнай сітуацыі.
У адміністрацыі ГЦ OldCity кажуць, што там ўсталявана сучасная сістэма абвяшчэння пра задымленне і любыя прыкметы ўзгарання, піша БЕЛТА.
«Сістэма бяспекі пры НС у гандлёвым цэнтры ўладкованая такім чынам, што зводзіць шанец трагедыі да мінімуму. Пратакол пры спрацоўванні сігналізацыі запраграмаваны такім чынам, каб пакідаць усе выхады і ўваходы ў ГЦ адкрытымі», — патлумачылі ў OldCity.
Цягам тыдня працягнуць правяраць буйныя аб’екты. Больш за 10, у тым ліку Лядовы палац, некалькі ГЦ ў Гродне ўжо праверылі днём 27 сакавіка.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…