Гродзенскі абласны тэатр лялек паводле папулярнасці стаў трэцім у Беларусі. У 2017 годзе яго наведалі 92,1 тысячы гледачоў.
На першым і другім месцах — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета — 227,5 тысяч гледачоў і Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр — 128,5 тысяч гледачоў, піша БЕЛТА.
У топ-5 увайшлі таксама Гомельскі абласны драматычны тэатр — 82,2 тысячы і Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску — 74,5 тысячы гледачоў.
Агулам у 2017 годзе тэатры рэспублікі наведалі 1665,7 тысяч гледачоў. У Беларусі на канец 2017 года працавалі 29 прафесійных тэатраў: 20 драматычных і музычных, 8 дзіцячых і юнага гледача, 1 тэатр оперы і балета.
Рэпертуар склаў 1078 спектакляў, у тым ліку: 159 новых пастановак, 362 — беларускіх аўтараў, 417 пастановак для дзяцей.