Ноччу на Пралетарскай трох п’яных хлопцаў затрымалі супрацоўнікі начнога нарада ДАІ. Двое маладзёнаў ляжалі прама на дарозе, а трэці каля іх танцаваў.

Танцы скончыліся, калі яны ўбачылі аўто інспектараў. Як аказалася, хлопцы былі нецвярозымі. У васемнаццацігадовага ўтрыманне алкаголю ў арганізме было 2,17 праміле, у дзевятнадцацігадовага — 2,07, у дваццацігадовага — 2,19, паведамляе прэс-служба Гродзенскай ДАІ.

Кожнага з затрыманых інспектары аштрафавалі на тры базавыя велічыні.

У Беларусі за студзень-люты 44 з 48 загінулых пешаходаў атрымалі несумяшчальныя з жыццём траўмы ў цёмны час сутак, а колькасць наездаў па іх віне ўзрасла з 70 да 101.