Ноччу на Пралетарскай трох п’яных хлопцаў затрымалі супрацоўнікі начнога нарада ДАІ. Двое маладзёнаў ляжалі прама на дарозе, а трэці каля іх танцаваў.
Танцы скончыліся, калі яны ўбачылі аўто інспектараў. Як аказалася, хлопцы былі нецвярозымі. У васемнаццацігадовага ўтрыманне алкаголю ў арганізме было 2,17 праміле, у дзевятнадцацігадовага — 2,07, у дваццацігадовага — 2,19, паведамляе прэс-служба Гродзенскай ДАІ.
Кожнага з затрыманых інспектары аштрафавалі на тры базавыя велічыні.
У Беларусі за студзень-люты 44 з 48 загінулых пешаходаў атрымалі несумяшчальныя з жыццём траўмы ў цёмны час сутак, а колькасць наездаў па іх віне ўзрасла з 70 да 101.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…