Навіны

У Гродне прайшла «Гадзіна Зямлі». Эка-анархісты назвалі яе «Гадзінай крывадушнасці»

Людзі па ўсёй планеце ўвечары 24 сакавіка адзначалі «Гадзіну Зямлі», выключаючы на адну гадзіну святло і электрапрыборы. Але гродзенскія эка-анархісты абвінавачваюць ініцыятараў акцыі ў крывадушнасці.

Дзе ў Беларусі было цёмна

«Гадзіну Зямлі» адзначылі гарады і вёскі з усіх рэгіёнаў: Брэст, Баранавічы, Пінск, Віцебск, Гомель, Камянец, Магілёў, Шуміліна, Полацк, Ліда, Гродна, Светлагорск, Барысаў, Мар'іна Горка і іншыя.

Адключалася падсветка Нацыянальнай бібліятэкі, Мірскага замка, Брэсцкай крэпасці, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Акадэміі навук, Белдзяржфілармоніі, ЦУМа, сеткі гіпермаркетаў «Green», опернага тэатра і многіх менш вядомых будынкаў і помнікаў.

Што адключалі ў Гродне

Гродзенскае «Гарсвятло» таксама далучылася да «Гадзіны Зямлі». Падсветку адключылі ў драмтэатры, касцёле Адшукання святога Крыжа, Палацы тэкстыльшчыкаў, на экране побач з ім і яшчэ на 40 архітэктурных аб’ектах горада. Па словах дырэктара прадпрыемства Алега Дабравольскага, зэканомлена каля 190 кВт электраэнергіі.

Спевы, настолкі, шопінг і вячэра — усё ў цемры

Гадзіну ў паўзмроку слухалі выступ неа-фолк-рок праекта «Вочы» ў цэнтры адпачынку і развіцця «Партал». Пры свечках гулялі і ў «настолкі». «Студыя карысных кампетэнцый» і таварыства «Зялёная сетка» арганізавалі ёгу і чаяванне без электрычнасці.

youtu.be/IgSxy6iHvnk

Па ўсім горадзе экалагічную акцыю падтрымалі і камерцыйныя ўстановы. 60 хвілін у рамантычнай абстаноўцы правялі наведвальнікі «Вердена», «Семафора», кавярні «Хацей» і іншых месцаў. «Гадзіну Зямлі» арганізавалі і ў «OldCity».

Экарадыкалы супраць

Пакуль гараджане запальвалі свечкі, актывісты эка-анархістычнага руху «Black Green Belarus» расклейвалі па горадзе плакаты з загалоўкам «Гадзіна крывадушнасці». У тэксце ўлёткі гаворыцца і пра бессэнсоўнасць акцыі, і пра магчымую шкоду, якую можа нанесці масавае адключэнне электраэнергіі.

Сусветны фонд дзікай прыроды ва ўлётцы апісваецца як «…капіталістычная арганізацыя са сваёй іерархіяй…», якая займаецца не абаронай прыроды, а лабіяваннем цалкам супрацьлеглых інтарэсаў. З улёткі ініцыятары заклікаюць адмовіцца ад прадуктаў жывёлагадоўлі, сартаваць смецце і ўдзельнічаць у экалагічных акцыях.

Актывісты «Black Green Belarus» прытрымліваюцца радыкальных экалагічных поглядаў. У асноўным яны займаюцца прыборкай лясоў, прыбярэжных зон, месцаў адпачынку, развешваннем плакатаў з заклікамі беражліва ставіцца да прыроды. Фотасправаздачы пра гэта рэгулярна выстаўляюцца ў Instagram ініцыятывы.

Трэба адзначыць, што актывісты гэтага руху выступаюць супраць вандалізму, таму ўсе плакаты друкуюць на паперы і лепяць, ненаносячы шкоды будынкам, дрэвам і іншым пляцўкам. У сваёй дзейнасці эка-анархісты не выкарыстоўваюць фарбы і не робяць графіці.

Што такое Гадзіна Зямлі

«Гадзіна Зямлі» — самая маштабная экалагічная акцыя ў свеце. Ужо 11 год запар адну гадзіну, з 20.30 да 21.30, больш за 25 мільёнаў чалавек са 187 краін праводзяць без электрычнасці. Каля 7000 гарадоў па ўсёй планеце выключаюць падсвятленне гарадскіх будынкаў і архітэктурных помнікаў.

Ініцыятары акцыі - Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF) — імкнуцца такім чынам прыцягнуць увагу грамадскасці да экалагічных праблем ва ўсім свеце. Адключэнне электрычнасці гэта толькі сімвал і не накіравана непасрэдна на эканомію энергіі. Лозунг акцыі сёлета: «Змяняй сябе, а не планету!».


Если вам часто приходится пользоваться службой такси, вам необходимо больше номеров, которые вы можете получить здесь www.telefon-yandex-taxi.info. Также вы можете заказывать такси через онлайн -заявку. Все для вашего удобства.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025