Людзі па ўсёй планеце ўвечары 24 сакавіка адзначалі «Гадзіну Зямлі», выключаючы на адну гадзіну святло і электрапрыборы. Але гродзенскія эка-анархісты абвінавачваюць ініцыятараў акцыі ў крывадушнасці.
Дзе ў Беларусі было цёмна
«Гадзіну Зямлі» адзначылі гарады і вёскі з усіх рэгіёнаў: Брэст, Баранавічы, Пінск, Віцебск, Гомель, Камянец, Магілёў, Шуміліна, Полацк, Ліда, Гродна, Светлагорск, Барысаў, Мар'іна Горка і іншыя.
Адключалася падсветка Нацыянальнай бібліятэкі, Мірскага замка, Брэсцкай крэпасці, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Акадэміі навук, Белдзяржфілармоніі, ЦУМа, сеткі гіпермаркетаў «Green», опернага тэатра і многіх менш вядомых будынкаў і помнікаў.
Што адключалі ў Гродне
Гродзенскае «Гарсвятло» таксама далучылася да «Гадзіны Зямлі». Падсветку адключылі ў драмтэатры, касцёле Адшукання святога Крыжа, Палацы тэкстыльшчыкаў, на экране побач з ім і яшчэ на 40 архітэктурных аб’ектах горада. Па словах дырэктара прадпрыемства Алега Дабравольскага, зэканомлена каля 190 кВт электраэнергіі.
Спевы, настолкі, шопінг і вячэра — усё ў цемры
Гадзіну ў паўзмроку слухалі выступ неа-фолк-рок праекта «Вочы» ў цэнтры адпачынку і развіцця «Партал». Пры свечках гулялі і ў «настолкі». «Студыя карысных кампетэнцый» і таварыства «Зялёная сетка» арганізавалі ёгу і чаяванне без электрычнасці.
Па ўсім горадзе экалагічную акцыю падтрымалі і камерцыйныя ўстановы. 60 хвілін у рамантычнай абстаноўцы правялі наведвальнікі «Вердена», «Семафора», кавярні «Хацей» і іншых месцаў. «Гадзіну Зямлі» арганізавалі і ў «OldCity».
Экарадыкалы супраць
Пакуль гараджане запальвалі свечкі, актывісты эка-анархістычнага руху «Black Green Belarus» расклейвалі па горадзе плакаты з загалоўкам «Гадзіна крывадушнасці». У тэксце ўлёткі гаворыцца і пра бессэнсоўнасць акцыі, і пра магчымую шкоду, якую можа нанесці масавае адключэнне электраэнергіі.
Сусветны фонд дзікай прыроды ва ўлётцы апісваецца як «…капіталістычная арганізацыя са сваёй іерархіяй…», якая займаецца не абаронай прыроды, а лабіяваннем цалкам супрацьлеглых інтарэсаў. З улёткі ініцыятары заклікаюць адмовіцца ад прадуктаў жывёлагадоўлі, сартаваць смецце і ўдзельнічаць у экалагічных акцыях.
Актывісты «Black Green Belarus» прытрымліваюцца радыкальных экалагічных поглядаў. У асноўным яны займаюцца прыборкай лясоў, прыбярэжных зон, месцаў адпачынку, развешваннем плакатаў з заклікамі беражліва ставіцца да прыроды. Фотасправаздачы пра гэта рэгулярна выстаўляюцца ў Instagram ініцыятывы.
Трэба адзначыць, што актывісты гэтага руху выступаюць супраць вандалізму, таму ўсе плакаты друкуюць на паперы і лепяць, ненаносячы шкоды будынкам, дрэвам і іншым пляцўкам. У сваёй дзейнасці эка-анархісты не выкарыстоўваюць фарбы і не робяць графіці.Што такое Гадзіна Зямлі
«Гадзіна Зямлі» — самая маштабная экалагічная акцыя ў свеце. Ужо 11 год запар адну гадзіну, з 20.30 да 21.30, больш за 25 мільёнаў чалавек са 187 краін праводзяць без электрычнасці. Каля 7000 гарадоў па ўсёй планеце выключаюць падсвятленне гарадскіх будынкаў і архітэктурных помнікаў.
Ініцыятары акцыі - Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF) — імкнуцца такім чынам прыцягнуць увагу грамадскасці да экалагічных праблем ва ўсім свеце. Адключэнне электрычнасці гэта толькі сімвал і не накіравана непасрэдна на эканомію энергіі. Лозунг акцыі сёлета: «Змяняй сябе, а не планету!».
Если вам часто приходится пользоваться службой такси, вам необходимо больше номеров, которые вы можете получить здесь www.telefon-yandex-taxi.info. Также вы можете заказывать такси через онлайн -заявку. Все для вашего удобства.