Футбаліст гродзенскага «Нёмана» Руслан Зубкоў на сустрэчы з заўзятарамі, якая праходзіла ў пятніцу 23 сакавіка ў забаўляльным цэнтры «Галактыка», выканаў вядомую песню гурта Brutto «Воины света».

Такі падарунак для заўзятараў стаў вялікай нечаканасць. Ніхто не ведаў, што ўкраінскі легіянер «Нёмана», акрамя таго, што гуляе ў футбол, яшчэ і музыкай займаецца. Выступіць на сустрэчы з заўзятарамі футбалісту прапанавалі прадстаўнікі клуба, Руслан не адмовіўся.

https://www.instagram.com/p/BgrLL9nAYqG/?taken-by=raslkulevich

«Спяваю я з самага дзяцінства, гэта маё маленькае хобі, — распавядае Руслан. — І зараз у Гродне, я часта спяваю, асабліва з жонкай мы любім гэта рабіць. У камандзе хлопцы ведалі пра маё захапленне, бо мне даводзілася ўжо ў канцы мінулага сезону выступаць на вечарыне перад усімі.

Песня «Воины света» ​​мне вельмі падабаецца, яна запала мне ў душу, калі я дэбютаваў у Вышэйшай лізе Украіны і пачуў яе на стадыёне «Дняпра». Гэтую песню тады выконвалі 15 тысяч заўзятараў нашага суперніка. Мы тады выйшлі на гульню і прайгралі яе яшчэ да свістка. Выкананне гэтай песні было проста да мурашак.

Хацелася б, каб у будучыні і нашы гродзенскія заўзятары зрабілі сваю традыцыю і спявалі б якую-небудзь песню перад стартам матчу. Напрыклад, «Воины света» ​​у мяне асацыюецца з боем на футбольным полі, можна было б i гэту песню выконваць".

Руслан Зубкоў адзначыў, што гатовы выканаць «Воины света» і перад заўзятарамі на стадыёне.