Мясцовая бібліятэкарка Людміла Гедроіць падгледзела ідэю ў інтэрнэце. Чатыры тоўстыя бярвёны вышынёй два метры паставяць адзін да аднаго «спінай». Унутры кожнага выражуць «дуплы». У іх любы жыхар пасёлка можа «пасяліць» парачку непатрэбных томікаў. Любы кнігалюб — узяць чытво дадому.
Ад дажджу, снегу і непагадзі «кватэркі» будуць абараняць пластыкавыя дзверцы. Дапамагчы з рэалізацыяй ідэі ўзяўся Гродзенскі лясгас, піша sb.by.
— Гэта звычайная практыка для еўрапейцаў - абменьвацца кнігамі. Прачытаў - і пакінуў у грамадскім месцы для іншага кнігалюба. З’ява атрымала назву букросінг. Чаму б і ў Сапоцкіне не наладзіць гэты рух. Цяпер пад гэта выдаткавалі дзве паліцы ў бібліятэцы, — разважае Людміла Гедроіць. — Асабіста я пакіну ў «кватэрцы» томік якога-небудзь класіка. Бібліятэчны фонд пастаянна папаўняюць кнігамі беларускіх аўтараў, краязнаўцаў, энцыклапедыямі, а вось «класікі» прыходзіць няшмат.
У пасёлку жыве каля 1000 чалавек. Сапоцкінская бібліятэка абслугоўвае і бліжэйшыя вёскі. Пяць гадоў таму візітнай карткай Сапоцкіна стала бібліяноч, калі жыхары пасёлка маглі зазірнуць у бібліятэку нават ноччу.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…