Дакрануцца да Олі Лета: у Гродне пройдзе першы сацыяльны спектакль з «пагружэннем»

Першы ў Беларусі сацыяльны спектакль з эфектам «пагружэння» прадставяць у Гродне ў Сусветны дзень тэатра, 27 сакавіка. Яго ўнікальнасць у тым, што артысты імкнуцца перадаць сацыяльную праблему праз драматычнае дзеянне, задзейнічаючы ў гэтым і гледача.

Паводле арганізатараў - акцёрскай школа Ірыны Купчанка і Аксаны Машынкавый, стыліста Вольгі Ко, мэта мерапрыемства — паказаць, што неабходна ўвесці закон аб абавязковым чыпіраванні жывёл і адміністрацыйным пакаранні тых ўладальнікаў котак і сабак, якія выкідваюць сваіх гадаванцаў на вуліцу

Яшчэ адно адрозненне спектакля ў тым, што у ім будуць удзельнічаць вядомыя гродзенцы — харэограф Оля Лета, дыджэй Вова і іншыя. Кожны глядач, які прыйдзе на мерапрыемства, зможа стаць адначасова і ўдзельнікам. Для гэтага яму прапануюць скрынку з рэквізітам. У любы момант гледачы могуць пачаць узаемадзейнічаць з акцёрамі, напрыклад, дакранацца да артыстаў, правакаваць іх, дражніць, праганяць іх ад сябе, паспачуваць і г. д.

Спектакль адбудзецца ў нежылым памяшканні, па адрасе вул.Кірава, 3. Пачатак у 13:00. Уваход бясплатны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025