У панядзелак 19 сакавіка ў Доме футбола адбылося лёсаванне паўфінальных пар Кубка Беларусі розыгрышу 2017/18. Паводле лёсавання «Нёман» у паўфінале сустрэнецца з нязменным чэмпіёнам Беларусі - барысаўскім БАТЭ.
Першы матч гродзенцы правядуць на выездзе ў Барысаве 18 красавіка. А другі матч пройдзе ў Гродне 2 мая.
Камандзе Ігара Кавалевіча ўжо пастаўлена задача кіраўніцтвам горада і назіральным саветам — узяць Кубак краіны, які дасць магчымасць выхаду ў еўракубкі.
У другой пары паўфіналу Кубка сустрэнуцца «Дынама-Брэст» і Днепр-Магілёў «. Фінал турніру адбудзецца 19 мая ў Магілёве на стадыёне «Спартак «.
Як адзначае сайт «Нёмана», у Кубку Беларусі гродзенцы двойчы сустракаліся з барысаўскім клубам. Абодва разы каманды сышліся на стадыі ¼ фіналу. У гэтым супрацьстаянні пакуль назіраецца раўнавага. У сезоне 2014/15 перамога была на боку гродзенцаў 2:1, а на наступны год поспех святкавалі ўжо барысаўчане. У двухматчавым супрацьстаянні абодва разы перамаглі чэмпіёны. У Барысаве яны былі мацнейшыя 1:0, а ў гродзенскім матчы перайгралі жоўта-зялёных 2:1.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…