Роўна 20 гадоў таму, 18 сакавіка 1998 года, краіна даведалася імя першай «Міс Беларусь». Ёю стала гродзенская прыгажуня Святлана Крук. Пасля гэтай падзеі жыццё маладой студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта кардынальна змянілася.
У 1998 годзе студэнтка з Гродна Святлана Крук адправілася ў Мінск і зусім выпадкова патрапіла ў Нацыянальную школу прыгажосці. У той дзень там праходзіў кастынг для конкурсу «Міс Беларусь». Дзяўчына спадабалася арганізатарам і яе запрасілі паўдзельнічаць. Святлана рыхтавалася да конкурса каля паўгода і ў выніку перамагла.
У юбілейны дзень Святлана выклала ў Instagram пост, дзе ўспамінае сваю перамогу, а таксама распавядае, што карона цалкам змяніла яе жыццё.
https://www.instagram.com/p/Bgb8V42BdO8/?taken-by=mrsglobe2017