У вёсцы Лясная, што ў Лідскім раёне, прадпрымальнік аднаўляе закінутае мястэчка і пачаў тут разводзіць алтайскіх маралаў.

Прадпрымальнік Ігар Андрушка аднаўляе закінутую вёску Лясная ў Лідскім раёне. 300 асобін алтайскіх маралаў ён завёз у студзені 2017 года. На працягу двух гадоў пагалоўе маралаў плануюць павялічыць да тысячы асобін. На тэрыторыі створаць аграсядзібы, месцы для лоўлі рыбы, паляўнічыя ўгоддзі, базы адпачынку, паведамляе БЕЛТА.

Марал — алтайскі алень, адзін з самых вядомых у Расіі падвідаў высакароднага аленя. Гэта буйная парнакапытныя жывёла з сямейства аленевых, вагой да 400 кг. Марал не абарыгенны від для Беларусі. Сюды яго завезлі з Урала і ў параўнанні з суседняй краінай колькасць гэтага віду жывёлы у нас невялікая.

www.youtube.com/watch?time_continue=8&v=CHlrfEZs5mE