Онлайн-часопіс пра вулічнае мастацтва StreetArt360 назваў працу мастака з Астраўца Дзяніса Ходаса лепшай у лютаўскім аглядзе.

У верасні мінулага года старшыня Падольскага сельсавета, што ў Астравецкім раёне, папрасіў мастака ўпрыгожыць вялікі камень на ўездзе ў аграгарадок. Як распавёў Дзяніс у інтэрв'ю CityDog.by, форма і фактура камня былі ідэальнымі для таго, каб «ўпісаць» слімака.

Фотаздымак арт-аб'екта трапіў у суполкі графіцістаў у сацыяльных сетках, дзе, мяркуючы па ўсім, яе заўважылі аўтары часопіса StreetArt360.

Пра тое, што слімак названы лепшай лютаўскай работай, Дзяніс даведаўся ад CityDog.by. 31-гадовы мастак родам з Астраўца, скончыў мастацкі каледж у Бабруйску, потым БДУ. Цяпер малады чалавек жыве ў Мінску і робіць мастацкі роспіс на замову.

www.youtube.com/watch?v=pnvbxV3rPZg