Удзельнікі SunDay-2017, якія прыязджалі на электрамабілях з Іспаніі, Германіі і Румыніі, вырашылі падарыць Гродна чатыры зарадныя станцыі для электракараў. Так яны робяць свой унёсак у развіццё сэрвісу для электрамабіляў у нашым горадзе.
– Мы перадаем у Гродна 4 зарадныя станцыі Siemens 5TT3201-1KK37, ужо гатовых да выкарыстання. Кожная станцыя падключаецца да 3-х фазнай сеткі і разлічана на сілу току ў 16А, 32а, альбо 64А. Ад магутнасці сеткі залежыць хуткасць зарадкі электрамабіляў. Станцыі могуць быць устаноўлены ў гандлёвых цэнтраў, гасцініцах, кавярнях, аўтамабільных сэрвісах альбо дзесьці на паркоўках паблізу гістарычнага цэнтра горада. Такім чынам, мы просім адгукнуцца ўсіх, хто зацікаўлены ва ўсталёўцы зараднай станцыі Siemens. Адзіная наша просьба – каб уладальнікі электрамабіляў маглі бясплатна подзаражаць свае электракары ад гэтых станцый. Кошт поўнай зарадкі батарэй абыходзіцца па беларускіх тарыфах прыкладна ў 2-3 рублі, – звяртаецца праз autogrodno.by да гродзенцаў Томас, які падарыў гораду станцыі.
Прыязджаючы ў Гродне, удзельнікі экспедыцыі сутыкнуліся з праблемай падзарадкі сваіх электрамабіляў. Арганізатары фестываля знаходзілі для гасцей трохфазныя крыніцы току, што было не заўсёды зручна для турыстаў. З такой жа складанасцю сутыкаюцца і ўсе астатнія турысты Гродна, якія прыязджаюць да нас на электрамабілях. Тым не менш, зарадныя станцыі ў Гродне і паблізу горада пачынаюць з’яўляцца. Так, станцыю ўсталявалі на АЗС “Белнафтахім” паблізу Брузгоў, а ў Гродне з’явіліся станцыі на вуліцы Сацыялістычнай і ў Пышках.

Ахвотныя ўсталяваць станцыю атрымаюць адразу некалькі бонусаў:
– месца дададуць на агульную карту зарадных станцый Еўропы;
– месца стане кропкай прыцягнення для турыстаў з электрамабілямі;
– адкрыццё станцыі стане добрай рэкламнай падставай;
– рана ці позна ўладальнікі кавярняў, гасцініц і іншых месцаў прыцягнення турыстаў будуць зацікаўлены ва ўсталёўцы станцый, кошт якіх высокі. Зараз жа станцыю перададуць бясплатна.
– У Германіі ёсць такое паняцце, як “Ахвяраванне на зарадку”, гэта значыць калі карыстальніку зараднай станцыі прапануюць добраахвотна аплаціць тую электраэнергію, якую ён выдаткаваў на свой электрамабіль. І амаль усе згаджаюцца пакласці грошы ў паштовую скрыню, да прыкладу. Так можна было б зрабіць і ў Гродне, – дадаў Томас.
Зарадныя станцыі зараз знаходзяцца ў рэдакцыі “АўтаГродна”. Ахвотныя ўсталяваць іх і зрабіць адкрытымі для турыстаў, могуць звяртацца ў рэдакцыю.