Аргкамітэт на прэс-канферэнцыі
25 сакавіка ў Гродне можна будзе паслухаць гурты «Гаротніца», «HandMade», «Разбітае Сэрца Пацана» і «B:N». Для аматараў беларускага металу прыедзе Trollwald. Таксама можна будзе набыць тэматычныя сувеніры і падсілкавацца на фудкорце. Арганізатары святкавання стагоддзя БНР расказалі больш пра мерапрыемства.
— Мы абсалютна перакананы, што стагоддзе БНР трэба святкаваць максімальна шырока і з максімальным удзелам людзей. Таму вырашылі адзначаць дату не ў традыцыйным фармаце палітычнага пратэсту ці палітычнага мітынгу, а ў фармаце свята, — кажа Вадзім Саранчукоў з аргкамітэту.
Мерапрыемства пройдзе 25 сакавіка ў Каложскім парку. Збор людзей будзе адбывацца з 13.00 да 14.00. Канцэрт пройдзе з 14.00 да 17.00. Ёсць папярэдняя дамова з гуртамі «Гаротніца», HandMade і Trollwald. Ідуць перамовы з гуртамі «Разбітае Сэрца Пацана» і «B:N».
На месцы арганізуюць пункты харчавання і кірмаш сувеніраў ды атрыбутыкі. Забаўляльную праграму для дзяцей і моладзі рыхтуе Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Згодна з рашэннем выканкама, на мерапрыемстве дазволена зарэгістраваная сімволіка, а таксама сімволіка датычная тэмы мерапрыемства.
Аргкамітэт запрашае прыносіць свае ідэі і далучацца да арганізацыі. Бліжэй да свята афішы могуць з’явіцца на інфармацыйных тумбах і ў дзяржаўных газетах. Таксама запланаваны шэраг іншых мерапрыемстваў да юбілею. Пра іх будзе вядома бліжэй да канца тыдня.
Арганізатары падкрэсліваюць, што на мерапрыемстве не будзе заклікаў да рэвалюцыі. «Мы просім усіх, што хоча нейкім чынам выразіць пратэст супраць сучаснай улады, пакінуць яго ў іншым месцы. Мы прыходзім на свята, каб разам адзначыць важную для нас падзею. Дзяржава таксама прызнае яе значнай і дапамагае свята арганізоўваць. Сумесная праца дае эфект», — кажа Андрэй Несцяровіч, адзін з арганізатараў.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…