У Гродзенскім раёне трое рыбакоў праваліліся пад лёд: адзін з мужчын загінуў. Выпадак адбыўся 13 сакавіка на разлівах Нёмана паміж Свіслаччу і Хомікамі.

Мужчыны прыехалі на зімовую рыбалку. Але зайшоўшы на лёд, няправільна ацанілі сітуацыю. Ідучы групай па лёдзе, яны праваліліся, піша БЕЛТА.

Двое рыбакоў змаглі выбрацца з вады, а трэці - 57-гадовы мужчына — загінуў. Гэта другі выпадак гібелі на вадзе з пачатку года ў Гродзенскай вобласці. Звычайныя жыхары і спецыялісты ТВвод выратавалі восем чалавек, сярод іх — трое дзяцей.

Так, нядаўна ў Мастах выпадковы мінак выратаваў дзяўчынку, якая выйшла на лёд, каб сфатаграфавацца, і правалілася.

ТВвод папярэджвае, што лёд у гэты час можа быць смяротна небяспечны, бо тэмпература павышаецца. Верхняя яго частка растае, утвараюцца прамоіны, лёд трэскаецца, павышаецца ўзровень вады. Выходзячы на лёд, трэба мець пры сабе сродкі самавыратавання і выратавальную камізэльку.

[irp posts="52 742″ name="У Мастах мінак выратаваў дзяўчынку, якая выйшла на лёд, каб сфатаграфавацца, і правалілася"]