У Гродне ўпершыню зладзяць Школу беларускай мовы і культуры для замежнікаў

Студэнты-замежнікі заспяваюць караоке па-беларуску і навучацца нашым традыцыйным танцам. Школа будзе дзейнічаць на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы з 5 па 18 жніўня , паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Праграма летняй школы накіравана на ўдзельнікаў, якія толькі пачынаюць вывучаць беларусістыку, а таксама на тых, хто мае жаданне ўдасканаліць свае веды і навыкі ў беларускай мове і культуры. Арганізатары школы будуць рады бачыць сярод яе ўдзельнікаў як беларускіх, так і замежных грамадзян.

На працягу амаль двух тыдняў выкладчыкі ўніверсітэта арганізуюць крэатыўныя заняткі па беларускай мове, вандроўкі па знакавых месцах Гродна і рэгіёна, знаёмства з традыцыйнай беларускай культурай: майстар-класы па народным ткацтве, народных танцах і беларускай кухні.

У межах культурнай праграмы ўдзельнікі школы змогуць прыняць удзел у экскурсіі ў музей развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, па цэнтры горада Гродна, майстар-класе па народных танцах. Таксама арганізатары прапануюць квэст па горадзе, беларускамоўныя гульні, паездку ў Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, наведванне кінатэатра і прагляд беларускага фільма, экскурсію ў музей Максіма Багдановіча і караоке па-беларуску.

Падрабязней азнаёміцца з праграмай Летняй школы беларускай мовы і культуры можна на сайце www.belmova.grsu.by

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: