Другі паўфінальны матч серыі плэй-оф паміж «Нёманам» і «Дынама-Маладзечна» праходзіў у Гродне 14 сакавіка. Калі ж у першым паядынку ў гродзенцаў шайбы заляталі з цяжкасцю, то вось у другім рэалізацыя была куды лепш. Каманда Сяргея Пушкова закінула «Дынама» пять безадказных шайбаў.
Менш за суткі прайшло пасля першага паўфінальнага матчу, як камандам трэба было зноў сустракацца. Да другога паядынку гродзенцы падышлі са стратамі. У сустрэчы не змог прыняць удзел Аляксей Бадун, які атрымаў сур’ёзную траўму. Не было ў складзе гродзенцаў Стэфановіча і Грыня. Але нягледзячы на гэта, «Нёман» у чарговым матчы біўся як ніколі, а «Дынамо» імкнулася тым часам гуляць у вельмi «брудную» гульню.
У першым перыядзе каманды дакладнымі кідкамі не адзначыліся. Размачыць вароты «Дынама» гродзенцам удалося толькі ў другой дваццаціхвілінцы. У гэтым перыядзе гаспадары здолелі двойчы вызначыцца. Спачатку на 24-й хвіліне дакладны кідок на свой рахунак запісаў Кіслы, а калі «дынамаўцы» засталіся ў чарговы раз у меншасці, шайбу на 31-й хвiлiне закінуў Багданоўскі.
Трэці перыяд прайшоў пад поўным перавагай «Нёмана». Літаральна за 10 апошніх хвілін матчу гродзенцы закінулі «Дынама» яшчэ тры безадказныя шайбы.
«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 5:0 (0:0, 2:0, 3:0)
галы:
23.28 1:0 — Кіслы (С.Маляўка)
31.43 2:0 — Багданоўскі (Хараманда, А.Маляўка, — бол.)
49.42 3:0 — Дзярлюк (мен., П.В.)
51.45 4:0 — Сцяпанаў (Хараманда, Кіслы)
57.33 5:0 — С.Маляўка (А.Маляўка, Хараманда, — бол.)
Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 2:0
Пасля Гродна серыя пераязджае ў Маладзечне, менавіта там пройдуць наступныя матчы паўфіналу.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…