У Ваўкавыску зарэгістравалі ўжо 20 выпадкаў адзёру. Такі падтып віруса раней у Беларусі не цыркуляваў. Ён сустракаецца ў краінах Еўропы, у тым ліку Украіне. Таму мяркуюць, што вірус завезлі з нейкай еўрапейскай краіны.
«На сёння ў Ваўкавыску пацверджана 20 выпадкаў захворвання на адзёр. За людзьмі, якія былі ў кантакце з хворымі, вядзецца медыцынскае назіранне. Гэта дазваляе своечасова выявіць захворванне і пачаць лячэнне пацыентаў. Сярод кантактных жыхароў новых выпадкаў адзёру не выяўлена «, — распавяла БЕЛТА Іна Карабан, намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя.
Захворванне ў большасці выпадкаў выявілі ў тых, хто не быў прышчэплены. У дачыненні да некаторых пацыентаў ўдакладняюць іх прышчэпачны статус: вывучаюць ўсю медыцынскаю дакументацыю.
[irp posts="52 581″ name="У пяці чалавек у Ваўкавыску пацвердзілі адзёр. Дзе даведацца, ці ёсць у вас прышчэпка?"]
Генатып віруса не ўплывае на цяжар захворвання, яно працякае ва ўсіх пацыентаў практычна аднолькава. Калі ў чалавека імунітэт паніжаны, ён будзе пераносіць хваробу ў больш цяжкай форме.
Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя звярнула ўвагу, што ніколі не варта ставіць пад сумнеў эфект вакцынацыі - гэта адзіны навукова даказаны спосаб прафілактыкі захворвання. Прышчэпку варта зрабіць у першую чаргу тым, хто часта выязджае за мяжу. Захварэць могуць і вакцынаваныя людзі, але ў адзінкавых выпадках, калі імунны адказ на вакцыну не спрацаваў.
У Ваўкавыску адкрылі дадатковы прышчэпачны пункт, які працуе з 8.00 да 20.00.