Пажар здарыўся 12 сакавіка ў адным з пяціпавярховікаў на Фолюшы. З дома выратавальнікі экакуявалі 24 чалавекі, сярод якіх было 5 дзяцей.

Паведамленне пра пажар у двухпакаёвай кватэры, размешчанай на пятым паверсе, паступіла ў 16:37. Работнікі МНС выратавалі 45-гадовага сына гаспадыні, якога з атручваннем прадутамі гарэння шпіталізавалі. Падчас пажару пашкодзілася маёмасць на кухні - стол і шпалеры, аудыёмагнітафон, закураны сцены і столь, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

Мяркуюць, што прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.