Двары без машын і дамы да 19 паверхаў: у Гродне сёлета пачнуць будаваць два жылыя раёны

Два буйныя жылыя раёны пачнуць будаваць у 2018 годзе ў раёнах вуліцы Лідскай і Грандзічаў.

Каля 100 тысяч кв.м жылля, а гэта амаль 1,7 тысяч кватэр, пабудуюць на месцы былога ваеннага гарадка ў раёне вуліцы Лідскай. Зараз архітэктурны праект новага мікрараёна знаходзіцца на экспертызе, піша БЕЛТА.

Пракладваць інжынерныя сеткі і будаваць дамы пачнуць у першай палове 2018 года. Пад’езд да раёна, які ёсць зараз, пашыраць да чатырох палос і пракладуць новую чатырохпалосную дарогу. Па-новаму арганізуюць рух унутры спальнага раёна: замест рэгуляваных святлафорамі скрыжаванняў створаць кольцы малога радыусу.

У раёне Грандзічы-2 пабудуюць 148 тысяч кв. м жылля, або 2,3 тыс. кватэр, у Грандзічы-3 з’явіцца амаль 160 тысяч кв.м жылля, або 2,4 тысячы кватэр. Частку інжынерных сетак сюды ўжо праклалі. Пракладаць іншыя і добраўпарадкоўваць пад’язныя шляхі будуць у другой палове 2018 года.

Плануюць, што дамы будуць як панэльныя, так і маналітныя, ад 7 да 19 паверхаў. У Грандзічах хочуць рэалізаваць новы для горада падыход да арганізацыі гарадскога асяроддзя — двары без машын, паркоўкі па-за жылымі зонамі. У дварах пакінуць праезды толькі для тэхналагічнага транспарту і экстраных службаў.

Таксама запраектавана будаўніцтва дома з убудаваным на першым паверсе дзіцячым садам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025