Аранжавыя бегемоцікі хутка могуць выцесніць крамы з «зялёнымі торбачкамі». На месца гандлёвай сеткі «Белмаркет» прыйдзе «Гиппо».
Сетка «Белмаркет» некалькі тыдняў назад пачала рассылаць «развітальныя лісты» кліентам. Як высветліў «Ежедневник», сетку «Белмаркет» прадалі ўласнікам «Гиппо» і «Момо».
Цяпер у Гродне налічваецца пяць крамаў «Белмаркет». Ці ўсё яны пераўтворацца ў «Гиппо», пакуль дакладна невядома. У Беларусі дзейнічае 11 крамаў з бегемотам у Мінску, Гомелі і Магілёве.
Гіпермаркет «Гиппо» ўжо вядомы гродзенцам. Праўда, ён папрацаваў у гандлёвым цэнтры OldCity менш за год у 2015−2016 і зачыніўся.
Эксперты кажуць, што аб’яднанне «Гиппо» і «Белмаркет» дазволіць стварыць чацвёртага аператара на рознічным рынку (па абароту прадуктамі харчавання). Новая сетка ўшчыльную наблізіцца да «Кароны», якая займае трэцяе месца. На першым і другім месцах знаходзяцца з прыкметным адрывам, адпаведна, «Еўраопт» і Белкаапсаюз.
Крамы «Белмаркет» кантраляваў праз інвесткампаніі «А1» расійскі мільярдэр Міхаіл Фрыдман. Цяпер яго крамы перайшлі таксама расійскім бізнэсоўцам нафтатрэйдару Васіль Варфаламееву і яго партнёру Алегу Бараноўскаму, якія валодаюць «Гиппо» і «Момо».
Адзін са стваральнікаў «Альфа-груп» Міхаіл Фрыдман з’явіўся ў беларускай розніцы ў 2007 годзе праз інвестыцыйную кампанію «А1». Тады ён паспяхова выйшаў са свайго першага праекта на тэрыторыі Беларусі (піваварнай кампаніі «Сябар», якая за некалькі дзесяткаў мільёнаў еўра прадаў Heineken Group) і ўклаў грошы ў рознічны гандаль — у сетку «Белмаркет».
У праекце на яго пачатковай стадыі таксама ўдзельнічала Міжнародная фінансавая карпарацыя, якая з неабходных 88 млн даляраў інвеставала ў яго 16 млн долараў.
Спачатку «А1» зрабіла стаўку на набыццё буйных таргоў, але вынікі не ўразілі. Сярод самых буйных набыткаў «БелМаркетКомпани» — магілёўскія гандлёвыя прадпрыемствы «Арма» і «Восход», а таксама жодзінская фірма «Меркурий и К».
Па бізнес-планах да канца 2011 года ў складзе сеткі павінна было быць 128 крамаў, але ў рэальнасці было менш за палову.
У 2012 годзе «А1» заявіла, што мае намер «праз два-тры гады выйсці з праекта». Сёння ў складзе «Белмаркет» знаходзіцца 71 крама.
Кампанія «БелВиллесден», якая была створана ў 1999 годзе, і спачатку спецыялізавалася на продажы рыбы і рыбнай прадукцыі, стала адным з піянераў гіпермаркетызацыі краіны. Яна першай у Мінску і другім у краіне (пасля «Баниара») запусціла гіпермаркет, адкрыццё першага «Гиппо» на праспекце Ракасоўскага ў 2005 годзе праходзіла з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
[irp posts="48 719″ name="У Гродне можа зноў з’явіцца сетка Гиппо"?"]