Цяпер кожную сераду ў бары “RockStar” можна будзе пагуляць у настольныя гульні. Наведвальнікаў пазнаёмяць з гульнямі для пачаткоўцаў кшталту джэнгі, “Alias”, “Касмаполіс” ці “Red 7”.

Праводзіць гульнятэкі прапанаваў адзін з пастаянных кліентаў бара. Настолкі зоймуць тры-чатыры сталы. “Такая ідэя ўзнікла, каб разнастаіць баўленне часу ў бары і каб нашым наведвальнікам не было сумна”, – кажа дырэктар бара Яўгенія Кучарэнка.

Гульні прадаставіць антыкафэ “Партал”. Іван Петушок, дырэктар “Парталу”, лічыць, што гульнятэкі ў бары дапамогуць людзям паступова перайсці на альтэрнатыўныя, здаровыя спосабы адпачынку.

“Цяпер у новым фармаце можна адпачыць з настольнымі гульнямі і добра правесці час, – кажа Іван. – Яны ствараюць радасную атмасферу і даюць новы спосаб пазнаёміцца. У гульні можна лепш пазнаць чалавека і паглядзець, як ён будзе рэагаваць на тыя ці іншыя жыццёвыя сітуацыі”.

Калі: штосерады, пачынаючы з 7 сакавіка, з 20.00 да 22.00

Дзе: бар «RockStar», вул. Цітова, 9

За колькі: бясплатна

У бары «RockStar» можна пагуляць у ”настолкі”. Бясплатна