У новым будынку па вуліцы Кірава, 3 куды неўзабаве пераедзе «Крама Ц», да канца сакавіка пачне працу бар «Карсар». Ужо цяпер у памяшканні вядуцца рамонтныя работы, каб адкрыць новую ўстанову ў горадзе да канца сакавіка.
Плануецца, што дызайн новага бара будзе выкананаы ў выглядзе трума карабля. Мэбля будзе зроблена з паддонаў, сталы ў выглядзе парахавых бочак, на столі будзе вісець лодка, а гардэроб будзе ў выглядзе лесвіцы. Гэта і іншае ўладальнікі бара плануюць зрабіць бліжэй да лета. Адкрыццё бара запланавана на вечар 31 сакавіка.
«Наш бар будзе называцца „Карсар“, у ім змесціцца каля 50 чалавек. Такога бара ў горадзе яшчэ не было. Спачатку наша ўстанова не будзе асабліва вылучацца, бо многія дэкарацыі яшчэ ў распрацоўцы. Думаю, бліжэй да лета будзе гатовы ўвесь інтэр'ер», — распавёў адзін з уладальнікаў установы Мікалай.
У бары будзе не толькі выпіўка, але і гарачыя стравы. Плануецца, што паўстане ўласная сцэна, дзе будзе працаваць адкрыты мікрафон для пачынаючых артыстаў.