«Было сумна»: на Дзевятоўцы хлопчык падрапаў сем аўто, напісаўшы на іх лічбы і нецэнзурнае слова

Напрыканцы лютага на Дзевятоўцы хлопчык падрапаў сем аўтамабіляў. На шасці з іх ён намаляваў лічбы два і дзесяць, а на адным напісаў нецэнзурнае слова.

Спачатку падрапанай сваю машыну знайшоў адзін з жыхароў. Пазней праваахоўнікі выявілі яшчэ шэсць аўто з такімі ж пашкоджаннямі, паведамляюць ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі сталі апытваць жыхароў найбліжэйшых дамоў. Некаторыя з іх растлумачылі, што бачылі двух дзяцей, якія могуць быць датычныя да здарэння.

Аднаго з непаўналетніх выклікалі на размову разам з мамай. Жанчына сама распытала дзіця, пасля чаго ён прызнаўся ў зробленым. Хлопчык растлумачыў, што яму было сумна, ён знайшоў крэйды і вырашыў не маляваць на асфальце, як рабіла яго старэйшая сястра, а скрасіць сваёй творчасцю прыпаркаваныя аўтамабілі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025