Амерыканскі джазмэн Алан Харыс і музыкі New York Quartet пад кіраўніцтвам Арка Аўруцкага выступілі 5 сакавіка ў Гродзенскім каледжы мастацтваў. Гэта быў першы выступ калектыва ў Гродне. Раней яны выступалі ў Беларусі на пляцоўках Брэста, Мінска і Віцебска.

Музыка не толькі цешыў прыхільнікаў выбітным вакалам, але і заклікаў залу далучацца да спеваў. “Гэта ж каледж мастацтваў, праўда? – перапытаў музыка на пачатку канцэрта. – То далучайцеся!”

Гродна спяваў джаз разам з Аланам Харысам

На наладку раяля – сем гадзін

Са словаў арганізатараў, падрыхтоўка канцэрту стала для іх сур’ёзным выклікам. З уласных інструментаў яны выкарыстоўвалі толькі асабістую гітару Алана Харыса. Астатнія інструменты, а таксама наладку акустычнага і светлавога суправаджэння, забяспечвалі спецыялісты каледжа: “Толькі на настройку раяля спатрэбілася сем гадзін”.

https://youtu.be/S0HdU7kayrI

Музыкі распавялі, што зала і публіка ў Гродне ім вельмі спадабалася. “Добрыя інструменты, добры гук і добрыя слухачы. Мы адчувалі разуменне і падтрымку”, – казаў Арк Аўруцкі.

Гродна спяваў джаз разам з Аланам Харысам

Пасля канцэрта музыкі выйшлі ў хол, каб паразмаўляць з прыхільнікамі, сфатаграфавацца і пакінуць аўтографы.