У Мастах выпадковы мінак выратаваў дзяўчынку, якая правалілася пад лёд на Нёмане.
Пяцёра падлеткаў 3 сакавіка адзначалі ў кавярні дзень нараджэння, потым кампанія пайшла на падвесны мост праз Нёман. Дзве дзяўчынкі 2006 і 2007 гадоў нараджэння вырашылі сфатаграфавацца, выйшаўшы на лёд. Алё ён быў нетрывалым, і дзяўчынкі аказаліся ў вадзе, паведамляе Гродзенская абласная арганізацыя ТВвод.
Першай на крыкі аб дапамозе адрэагавала іншая дзяўчынка з кампаніі. Яна падабралася да краю палонкі і, ухапіўшы сяброўку за руку, дапамагла ёй выбрацца.
Другую дзяўчынку, якая правалілася, выратаваў мужчына, які гуляў побач, выгульваючы сабаку. Ён зняў з гадаванца ланцужок, засяродзіў увагу дзяўчынкі на неабходнасці яго злавіць і моцна трымацца, і выцягнуў яе.
Зараз здароўю дзяўчынак нічога не пагражае. Яны моцна напалоханыя тым, што адбылося.
[irp posts="50 633″ name="У Слоніме на гарадскім возеры выратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд (відэа)"]
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…